Наши новости

У чацвер Смаргонскі раён наведалі намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Талайка і намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Марына Арцыман. Нагода візіту на Смаргоншчыну вельмі радасная – павіншаваць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю. Першымі тысячу тон намалацілі Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў - экіпаж філіяла “Жодзішкі”, хутка за імі тысячнікам стаў яшчэ адзін экіпаж гаспадаркі – Станіслаў Плоскі і Ляон Яцына. Ёсць на Смаргоншчыне і першы вадзіцель, які перавёз тысячу тон збожжа. Ім стаў Іван Сульжыцкі з КСУП “Саўбел-2016”.
1