Печать

Здавалася б, нічога асабліва не змянілася 20 верасня 1944 года ў побыце простых людзей, якія жылі ў нядаўна вызваленых ад фашыстаў гарадах і вёсках Заходняй Беларусі. Кагосьці зацікавіла навіна аб стварэнні новай адміністрацыйнай адзінкі ў Беларусі, а хтосьці толькі рукой махнуў, маўляў, зменай адрасу пасляваенную гаспадарку не падымеш. Аднак тыя, каму даверылі кіраваць Гродзенскай вобласцю, ведалі сваю справу і пачалі актыўна адраджаць народную гаспадарку, адбудоўваць разбураныя населеныя пункты, адкрываць школы і бальніцы. Смаргоншчына ў састаў вобласці ўвайшла толькі ў 1960 годзе, але сёлета разам з усім Прынёманнем мы святкуем 75-годдзе свайго рэгіёна.

75GOD1

Галоўнае юбілейнае мерапрыемства на Смаргоншчыне, арганізаванае аддзеламі культуры і ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама, прайшло 11 верасня ў гімназіі. Падчас урачыстасці са сцэны прагучалі словы павагі і ўдзячнасці тым, хто аднаўляў наш край у самыя цяжкія гады, і тым, хто на працягу многіх гадоў змог захаваць і памножыць галоўныя дасягненні руплівых працаўнікоў. “75-годдзе Гродзеншчыны – гэта свята тых, хто сваімі талентамі, энергіяй ствараў летапіс роднай зямлі”, - такімі словамі адкрыў урачыстасць старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук.

Вядучыя ўзгадалі асноўныя вехі развіцця Смаргоншчыны, прыпомнілі, як паступова будаваліся прадпрыемства за прадпрыемствам, надаючы нашаму раёну сучасны воблік. Успомнілі таксама пра людзей, якімі ганарыцца Смаргоншчына. Іх імёны ўпісаны ў памятныя кнігі і юбілейныя выданні  

75GOD3

Многа гаварылі пра тое, як паспяхова развіваюцца і асвойваюць новую прадукцыю смаргонскія прадпрыемствы. Некаторыя з іх вырашылі паказаць гэта на справе, наладзіўшы для гасцей свята дэгустацыю прадукцыі.

З задавальненнем прысутныя  ласаваліся кашамі ад Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў .

Уражаннямі ад свята і ўспамінамі падзяліліся пачэсныя госці, тыя, хто лепшыя гады жыцця аддалі рабоце на розных прадпрыемствах Смаргоншчыны.

75GOD4

Міхаіл ЧУКОВІЧ, былы дырэктар Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў:

- 13 гадоў я адпрацаваў дырэктарам і яшчэ 15 – намеснікам. Прыйшоў я ў калектыў, які налічваў усяго 180 чалавек. На гэты час там быў толькі камбікормавы цэх. Паступова з’яўляліся новыя філіялы і цэхі. Мы асвойвалі новую прадукцыю: аўсяныя шматкі, муку, крупы. І людзей стала на 400 чалавек больш. Вельмі прыемна, што работнікі мяне памятаюць, заўсёды вітаюцца, завязваюць размову. Хачу павіншаваць смаргонцаў са знамянальнай датай. Я бачу, як расце і квітнее горад. Іду, бывае, і любуюся, як ён прыгажэе і маладзее. І сам адчуваю сябе маладзейшым гадоў на 20.